Беларусы Шчэціна сабраліся, каб падтрымаць усіх партызан, якія ўжо амаль 2 гады супрацьстаяць рэжым…

Беларусы Шчэціна сабраліся, каб падтрымаць усіх партызан, якія ўжо амаль 2 гады супрацьстаяць рэжыму.

Вялікі дзякуй усім, хто робіць “фотачкі” са сьцягамі, піша на мурах “Не вайне” альбо малюе муралы, распаўсюджвае “экстрэмісцкія” газеты й лістоўкі, клеіць сцікеры, вывешвае бчб сьцягі й ленты, альбо гуляе пад бчб парасолькамі.

Гэтыя людзі рызыкуюць, але робяць усё, каб агеньчык салідарнасці ў сэрцах беларусаў гарэў увесь час.

А перад усім дзякуй тым, хто рызыкуючы сваім здароўем і жыцьцём затрымліваў паязды з расейскай вайсковай тэхнікай, і тым, хто дасылае звесткі аб перамяшчэннях расейцаў у Тэлеграм-каналы.

Партызаны, вы нашыя сапраўдныя героі!



@menskrazam_info
#МыРазам