ДВА ГАДЫДва гады льюцца слёзы,Два гады кроў ліецца.Паламаны бярозы.Разарванае сэрца.Два гады, як мы …

ДВА ГАДЫ

Два гады льюцца слёзы,
Два гады кроў ліецца.
Паламаны бярозы.
Разарванае сэрца.

Два гады, як мы разам
“Не!” сказалі тырану.
Два гады мы існуем
У абразе й падману.

Злыя воўкі лютуюць,
Цягнуць вольных за краты.
Без разбору катуюць…
На чале Беснаваты

Злыдзень трус-узурпатар,
Захапіўшы ўладу.
Мы ж абралі другую!
Мы — нязгодныя з гадам.

Два гады, як трымае
Ў палоне Краіну
Ваўкалакская стая…
Мы ж рыхтуем асіну!

Мы асінавы кол
Ім загонім ў грудзі!
Можа хутка, ці потым,
Но дакладна так будзе!

Будзе зноў Беларусь
Наша вольнаю кветкай!
Захапіцца ўвесь свет
Рамантычным падлеткам!

А пакуль што не будзем
Мы, сябры, сумавацца.
Вольны вецер у грудзі
І змагацца, змагацца!

©️ Максим Перепелица