“Белсат” прэзентуе моцны кліп Кацярыны Ваданосавай да другой гадавіны падзеяў 2020 года.Гэтая песня …

“Белсат” прэзентуе моцны кліп Кацярыны Ваданосавай да другой гадавіны падзеяў 2020 года.

Гэтая песня была гатовая яшчэ ў 2020 годзе, затым вядоўца “Белсату” уцякала ад пераследу з Беларусі, а далей і ад вайны ва Украіне. Кліп атрымалася зняць толькі праз два гады, але ён дагэтуль актуальны і баліць не меней чым раней:

“Калі пачалася вайна ва Украіне, мне падавалася, што сэнсу ў песні ўжо няма. Цяпер, калі ўсё, і ў тым ліку вайна, як бы ні страшна гэта было, перарастае ў нашую штодзённую рэчаіснасць, на паверхню выплывае тое, што дагэтуль застаецца балючым для беларусаў. Мы перажылі боль пачатку вайны і цяпер міксуем яго з тым старым болем»,– разважае Кацярына.

“Мы думалі, мы слабыя,
Што вы нас сатрэце ў прах.
Глядзіце, мы ўсе жывыя,
Нам смерць саступае шлях.

Мы глеба на новым полі,
Зярняткаў мільён малых.
Свабода, жыццё і воля
Павырастаюць з іх”.


Трэба дадаць, што сама Кацярына Ваданосава зараз хварэе на рак і праходзіць лячэнне.

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#Мастацтва_Новай_Беларусі