​​ Што такое быць беларускай ці беларусам?Давайце паразважаем.Што раней, да 2020-га, казалі пра бела…

​​ Што такое быць беларускай ці беларусам?

Давайце паразважаем.

Што раней, да 2020-га, казалі пра беларусаў ды беларусак? Памяркоўныя, цярплівыя, працавітыя, спакойныя, лёгка адаптуюцца ды нават раствараюцца ў іншых краінах сярод мясцовых — вось, напэўна, і ўсё, што хутка ўзгадваецца. Падавалася, што ў нас не так шмат адметных рысаў.

Пасля 2020 года мы паказалі, што ў нас ёсць прага да свабоды, што мы моцныя ды самаадданыя, салідарныя і гатовые змагацца законнымі спосабамі за сваю будучыню. За межамі краіны ў выніку рэвалюцыйных падзей апынулася значна больш беларусаў, чым раней, з’явілася больш магчымасцяў параўноўваць сябе ды свой уклад жыцця з іншымі.

І тут мы хочам спыніцца і спытаць вас:
— Што такое быць беларускай ці беларусам? Як вы гэта бачыце зараз, як вы гэта бачылі раней?

Нашыя адметнасці — гэта тое, з чаго ў тым ліку складаецца суверэнітэт беларускага народу. Нашы адметнасці не робяць нас лепш ці горш за іншыя народы. Мы розныя, але роўныя — с усімі адметнасцямі ды асаблівасцямі. Беларусаў нельга проста так зрабіць часткай Расіі ці іншай краіны — мы асобны ды суверэнны народ.

Пішыце ў каментарах, чым, на ваш погляд, грамадзяне ды грамадзянкі Беларусі адрозніваюцца ад іншых.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество