Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася эмоцыямі ад гадавіны руху свабодных спартсмен…

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася эмоцыямі ад гадавіны руху свабодных спартсменаў:

Два гады таму нас, спартсменаў, аб’яднала нешта большае, чым проста агульны выезд на спаборніцтвы або трэніроўкі на адных спартыўных базах. Нас аб’яднаў унутраны парыў быць на баку дабра, на баку вольных людзей, на баку народа!

Два гады таму здавалася, што ўсё магчыма. Цяпер здаецца, што ўсё магчыма, але трэба прыкласці яшчэ больш намаганняў і больш часу.

Я спартсменка, і калі я сёння не перамагла, значыць, я паспрабую зрабіць гэта заўтра зноў, але ўжо з новым вопытам, які я набыла ўчора. Тым больш, калі побач са мной стаяць мае спартсмены плячом да пляча!

Жыве Беларусь!
Спартсмены з народам!
Народ Чэмпіён!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд