Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!» і здолеў сказаць маці некалькі словаў
Маці Дзяніса расказала пра «момант, які застанецца самай яркай плямай на ўсё жыццё». 15 жніўня яна прыйшла да будынку абласнога суду загадзя ў спадзеве ўбачыць сына. Неўзабаве яна здалёк заўважыла, як да бакавога ўваходу пад’ехала службовая машына і празь нейкі час адтуль вывелі Дзяніса.
«Як бы апісаць свой стан… Я адключылася цалкам, я бачыла толькі Дзяніса. Я крычу: „Сынок, я тут!“ Ён пачуў і адказаў: „Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам“. Я далей крычу яму: „Трымайся, усё будзе добра!“ Гэта такая эўфарыя. Яго рэзка нахілілі ўніз, рукі за сьпіну. Я яшчэ закрычала ім: „Больш акуратна там“, у мяне адключыліся ўсе рэфлексы (самазахаваньня)», — успамінае Людміла Івашына.
Таксама стала вядома, што Дзяніс па-за паседжаньнем суду ў калідоры выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».
Крыніца: Радыё Свабода