У верасні можна ўзяць удзел у «Агульнай дыктоўцы» і дапамагчы Лідскаму замку
У суботу, 3 верасня, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». За кожнага ўдзельніка арганізатар мерапрыемства — ААТ «Лідскае піва» — пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.
Для ўдзелу няма ніякіх абмежаванняў ні па ўзросту, ні па ўзроўню валодання мовай, ні па геаграфіі (дыктоўку можна напісаць у рэжыме анлайн з любой кропкі свету).