25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону

Вольны Захад інфа

Сёння Беларусь стала незалежнай

Роўна 31 год таму, 25 жніўня 1991 году на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі была нададзена сіла канстытуцыйнага закону. Таксама ў гэты дзень была прыпыненая дзейнасьць Камуністычнай партыі Беларусі.

На плошчы Леніна ў цэнтры Мінска 25 жніўня адбыўся шматтысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі разагнаць камуністычную партыю.