Пачынаецца трэці Марафон агучвання — гэтым разам прысвечаны Янку Купалу.Мэта — 1500 гадзін жывой бел…

Пачынаецца трэці Марафон агучвання — гэтым разам прысвечаны Янку Купалу.

Мэта — 1500 гадзін жывой беларускай мовы. 1135 гадзін донары мовы ўжо сабралі ў мінулых двух марафонах. Засталося зусім троху.

Як паўдзельнічаць?

1⃣ Зайсці на donar.by
2⃣ Пачаць агучваць сказы ці правяраць ужо агучаныя.

Галасы беларусаў збіраюцца, каб удасканаліць механізм распазнавання беларускага маўлення і навучыць камп’ютары разумець нашу мову. Дзякуючы гэтаму ў будучыні можна будзе па-беларуску карыстацца галасавым пошукам, а ваш смартфон ці пыласос будуць разумець беларускую мову і каманды на ёй.

Стань донарам беларускай мовы!