Канцлер Германіі Олаф Шольц паведаміў, што ў прыватнай размове Уладзімір Пуцін адмовіў у суверэнітэце Беларусі і Украіне: на яго думку, такіх краін не павінна існаваць. Адпаведна, і ніякіх сувярэнных беларусаў і ўкраінцаў таксама няма.
Гэтую навіну цалкам праігнаравала дзяржпрапаганда і сам Лукашэнка. Палітолаг і дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч у каментары парталу Zerkalo.io кажа, што інтарэсы захавання ўлады для дыктатара вышэй за нацыянальныя інтарэсы. Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў артыкуле для медыя «Позірк» разважае, што Лукашэнка ведае гэта без усялякіх зліваў. Нейкі час ён нават публічна супрацьстаяў падобным заявам, але 2020 год паставіў крыж на шматвектарнасці.
Тут усё зразумела. А што рабіць беларусам ды беларускам, калі такі сусед, як Расія, не прызнае іх самастойнага існавання?
• Па-першае, усвядоміць, ад каго ідзе сапраўдная пагроза для суверэнітэта беларускага народа (а не ад Польшчы ці Літвы).
• Па-другое, пашыраць беларушчыну. Чым больш у краіне ды за яе межамі будзе беларусаў і беларусак, якія адчуваюць сябе суверэнным народам, тым цяжэй Пуціну будзе рэалізаваць свае планы.
• Па-трэцяе, падтрымліваць тых, хто змагаўся і працягвае змагацца за Беларусь — палітвязняў і іх сем’і, грамадзянскія ініцыятывы, добраахвотнікаў, дэмакратычных палітыкаў і гэтак далей.
Беларускі народ варты сваёй незалежнай, вольнай ды дэмакратычнай краіны.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество