Беларусы Варшавы сабраліся на нядзельную акцию, каб нагадаць, што ў Беларусі кожны дзень адбываюцца …

Беларусы Варшавы сабраліся на нядзельную акцию, каб нагадаць, што ў Беларусі кожны дзень адбываюцца затрыманні людзей, якія выказваюць нязгоду з ваеннай агрэсіяй Расіі і з беззаконнем, пануючым цяпер ў нашай краіне.

Таксама ўдзельнікі акцыi распавядалі, што 1 верасня – свята, якое калісці выклікала толькі станоўчыя эмоцыі, сёлета азмрочана смерцямі сотняў дзяцей ва Ўкраіне.

А ў Беларусі тысячы дзяцей пазбаўлены бацькоў, бо рэжым забраў іх у закладнікі.

У школах настаўнікi будуць распавядаць пра “крэпкага хазяйственніка” і “краіну для жыцця”. I гэта будуць тыя самыя людзі, якія два гады таму скралі нашыя галасы. Якія вылазілі праз вокны з выбарчых участкаў пад прыкрыццём АМАПу, хаваючыся ад справядлівага народнага гневу. На сумленні гэтых людзей – кроў і тысячы паламаных лёсаў.

Мы усё памятаем. Памятаем пра ўсе злачынствы і абавязкова даб’емся праўды і справядлівасці.

Жыве Беларусь!

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам