Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла пра два гады пратэстнага руху свабодных спартсм…

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла пра два гады пратэстнага руху свабодных спартсменаў:

Два гады таму мы пачалі запрашаць спартсменаў далучацца да нашага Адкрытага ліста. Для мяне гэта было і застаецца самым слушным рашэннем і адной з магчымасцяў паказаць, што я на баку беларускага народа, на баку сваіх заўзятараў.

За гэтыя два гады вельмі шмат што змянілася: я нарэшце стала паўнавартасным грамадзянінам сваёй краіны, сышла з пасады капітана нацыянальнай каманды, у мяне прачнулася жаданне гаварыць на мове, я знайшла вялікую колькасць аднадумцаў-спартсменаў з такімі ж жыццёвымі каштоўнасцямі, як і ў мяне, а самае галоўнае — я набыла новую каманду з тысяч і тысяч беларусаў па ўсім свеце.

Таму заўсёды здзіўляюся пытанню ад журналістаў, ці не шкадую аб сваім выбары, аб тым, што ў наступстве мне прыйшлося сысці з каманды, з якой я заваёўвала перамогі і прымала ўдзел у двух Алімпійскіх гульнях.

Мой адказ заўсёды адзін і той жа: не было ніводнай секунды, каб я пашкадавала, таму што я набыла нашмат больш, чым страціла.

Народ Чэмпіён!
Спартсмены з народам!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд