Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла пра рух свабодных спартсменаў Беларусі і свае ўсп…

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла пра рух свабодных спартсменаў Беларусі і свае ўспаміны пра маршы ў 2020 годзе:

За два гады мы не спыніліся. Мы імкнемся да фінальнага выніку, калі мы зноў зайграем на пляцоўцы і пакажам, хто мы ёсць. Цяпер праяўляюцца нашы спартыўныя якасці, бо мы ведалі, што гэта будзе няпростая і доўгая дыстанцыя. І мы паказваем людзям, што нельга апускаць рукі, трэба трымацца разам. Свабода вартая таго, каб прайсці праз усе цяжкасці. Ніхто не казаў, што гэта будзе проста.

Калі мы выходзілі на маршы з нашым плакатам Свабодных спартсменаў, людзі падыходзілі да нас, іх станавілася ўсё больш і больш, яны адчувалі сябе больш упэўнена, знаходзячыся побач. Я хачу, каб людзі ведалі, што ў той момант, калі яны адчувалі дзякуючы нам, што яны не адны, для нас гэта было таксама важна — ведаць, што з намі людзі. Гэта такая моц, такая сіла, якая вельмі шмат чаго вартае.

Мы прайшлі вельмі шмат: і радасці, і рознагалоссі. Але я шаную ў нас нашу цэласнасць. Я хачу, каб мы памяталі пра тое, што мы зрабілі, стварыўшы ўнікальную супольнасць спартсменаў. Кожны з нас зрабіў свой унёсак. Мы — адзінае цэлае. І гэта таксама наша перамога, бо мы не спыніліся праз два гады. Я ганаруся, што знаходжуся ў асяроддзі людзей, якія сталі на бок свету.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд