Як мы сумавалі па афлайн-мерапрыемствах! Ты таксама? Прыходзь на лекцыю пра кажаноў ад сапраўднага хіраптэролага Аляксея Шпака, якая пройдзе ў рамках 26-й Міжнароднай ночы кажаноў.
Цягам вечара ты даведаешся: Дзе спяць беларускія “бэтмэны”? Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні? Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19? Што рабіць на спатканні з кажаном?
Калі: 18 верасня, 18:00. Дзе: Ліцэй БДУ, актавая зала (Мінск, вул. Ульянаўская, 8). Уваход вольны.