Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы. “Усяляюць надзею навіны, якія паступаюць з Украіны. Украінская а…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы.

“Усяляюць надзею навіны, якія паступаюць з Украіны. Украінская армія паспяхова адваёўвае назад свае землі.

Тым часам навіны з Беларусі сведчаць аб тым, што рэжым баіцца людзей.
Працягваюцца затрыманні.
Таму вельмі важна падтрымліваць лістамі тых, хто апынуўся за кратамі.

Важна распавядаць сусветнай грамадскасці аб тым, што адбываецца ў нашай краіне, бо Беларусь для многіх з’яўляецца ўдзельніцай ваеннай агрэсіі.

Але там, у родных краях, адбываецца нябачная для свету барацьба за свабоду. Нам трэба падтрымліваць людзей, якія з’яўляюцца закладнікамі рэжыму і распавядаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі.
Наш пратэст працягваецца!”

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!


@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам