Say.by запусцілі круты праект у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Цяпер кожны з вас можа запісаць сваім голасам любы твор паэта.
Мэта праекта — абраць моўную базу для галасавых памочнікаў Сіры і Алісы. Калі набярэцца дастатковая колькасць беларускіх галасоў, сэрвісы запрацуюць на мове.
Чым больш людзей паўдзельнічае ў праекце, тым лепш будзе распазнанне мовы. Толькі ўявіце, у першы дзень у марафоне паўдзельнічалі 3 тысячы чалавек.
Вельмі радуе, што беларуская мова распаўсюджваецца ўсё больш і больш. Напрыклад, месяц таму Федэрацыя кіберспорту Беларусі атрымала ад кампаніі Valve права праводзіць трансляцыю турніра The International 2022 на беларускай мове. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю гульні Dota 2.