«Кніжны Воз» і audiobooks.by запрашаюць агучыць аўдыякнігу «Мова 404»

Вольны Захад інфа

Калі вы даўно хацелі ўласна агучыць аўдыякнігу, то гэта той самы чаканы момант!

Такой калабарацыі не чакаў ніхто! Каманды «Кніжнага Возу» і audiobooks.by распачынаюць сумесны праект – ствараем разам аўдыякнігу «Мова 404» Аліны Нагорнай.

І далучыцца можа кожны, хто жадае паспрабаваць свае сілы ў агучцы. Незалежна ад узросту, валодання беларускай і досведу! Будзе няпроста, але неймаверна цікава. Кожны ўдзельнік атрымае некалькі гісторый з кнігі, якія яны павінны будуць начытаць.

На працягу праекту з удзельнікамі будуць працаваць прафесійная каманда рэдактараў, гукарэжысёраў і актораў.

Бліжэйшымі днямі зорныя галасы беларускай прасторы распавядуць сакрэты падрыхтоўкі да запісу. Мы дапаможам выправіць памылкі і недахопы маўлення альбо якасць запісу

Напрыканцы запісаная разам аўдыякніга будзе выдадзеная бясплатна на падкастах і ў крамах.

Што рабіць:

Форма для заяўкі і з кароткай інструкцыяй ПА СПАСЫЛЦЫ. Заяўкі прымаюцца да 3 кастрычніка 2022 году.

Калі ў вас узніклі пытанні, звяртайцеся на наш канал сувязі ў тэлеграм @mova_404_audyjakniha

Сачыце за нашымі сацсеткамі. Зусім скора пачынаем падрыхтоўку. Далучайся да беларускага проста цяпер. Усё ўдасца, варта толькі пачаць!