«Гэта наш агульны еўрапейскі выклік». Беларускія праваабаронцы — на акцыі салідарнасці з УкраінайПра…

«Гэта наш агульны еўрапейскі выклік». Беларускія праваабаронцы — на акцыі салідарнасці з Украінай

Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?

Сяржук Сыс:
«Беларусы не мусяць стаяць у баку ад гэтай вайны, тым больш рэжым Лукашэнкі аддае сваю тэрыторыю для нападаў на вольную Украіну»;

Марыя Тарасенка:
«Я жадаю Украіне і Беларусі прайсці гэтае выпрабаванне і стаць лепш і мацней. І паказаць усяму свету, што гвалт ніколі нічога не вырашае. А толькі мір і стварэнне — гэта тое, што чалавецтва павінна разумець»;

Барыс Гарэцкі:
«У мяне ёсць вялізны гонар за нас, беларусаў, якія падтрымліваць Украіну, і за весь еўрапейскі кантынент. Бо відавочна, што вайна ва Украіне — гэта не вайна супраць асобнай дзяржавы. Гэта наш агульны еўрапейскі выклік».

Чытаць па спасылцы