Негледзячы на навіны, мы імкнемся працягваць рабіць тое добрае і карыснае, што можам зараз.
Запрашаем вас на прамы эфір у Instagram з экспертам Менскага роварнага таварыства!
Тэма сустрэчы: Транспартнае пытанне ў дварах: як усталяваць роварны гараж і што рабіць з паркоўкай машын? Адказы на пытанні ад эксперта
Падчас сустрэчы спікер: — распавядзе, як усталяваць роварны гараж у двары — раскажа, што рабіць з паркоўкамі — адкажа на іншыя пытанні наконт транспарта ў вашых дварах.
Хто будзе адказваць на пытанні і распавядаць? Максім Пучынскі — спецыяліст па развіццю веларуха ў Менскага роварнага таварыства.
Калі: 28 верасня, серада, 19.00 Як трапіць на сустрэчу: нажаць «далучыцца да трансляцыі» у нашым Instagram. Рыхтуйце вашы пытанні!