Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы ініцыятывы «Буслы ляцяць»
Суддзя АнастасіяПапко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы:
• Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых; • Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых; • МікалаюБіблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых; • АндрэюБудаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых; • АляксандруМураўёву — 12 гадоў калоніі; •АляксандруСідарэнку – 8 гадоў калоніі.
Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў ініцыятыве «Буслы ляцяць», якая прызнана тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шынаў аўтамабіля актывіста-карэспандэнта рэспубліканскага СМІ; кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі; знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска.