Чалом-здароў!
Моўны этыкет: вітаньні ў любую пару дня. Відэа
Маем выбар: ад нэўтральнага
Вітаю да цяплейшых
Вітаю цябе! Вітаю вас! Вітаю шчыра, сардэчна!
Больш пашанотлівае –
Маё шанаваньне!
Кніжна-архаічныя –
Дабраслаў! Чалом! Чалом-здароў!
Больш свойскія –
Здароў! (або
Здарова! Здаровы!) – скарочанае (каб ты) здароў быў / (каб ты) здарова была)
Адпаведнік how are you – наша спрадвечнае
Як маесься? Як маецеся?
Як ні дзіўна, слова «прывітаньне» не прызначана для вітаньня. Прывітаньне можна хіба што перадаць або зь ім выступіць.