Валер Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў пра пагрозу ўцягвання ў вайну

Вольны Захад інфа

Валер Сахашчык запісаў зварот да беларускіх вайскоўцаў. Ён апісаў, што чакае Беларусь, калі яе цалкам уцягнуць у вайну.

«Цягам першых содняў зьнішчаць Мазырскі НПЗ, большасьць іншых буйных аб’ектаў у памежнай паласе, усю крытычную інфраструктуру».

«Пры гэтым можа загінуць і пацярпець вялікая колькасьць людзей».

«Беларускія Ўзброеныя сілы страцяць большую частку афіцэрскага складу».

«Стаўленьне да захопнікаў-беларусаў з боку ўкраінцаў будзе яшчэ больш жорсткім, чым да расейцаў».

«Колькасьць беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне значна вырасьце. Беларускіх вайскоўцаў будуць сустракаць свае ж, але значна лепш падрыхтаваныя, экіпаваныя і матываваныя».

«Беларусь несумненна стане краінай-ізгоем у сьвеце і непазьбежна разьдзеліць з РФ ганьбу паражэньня, і будзе доўгія дзесяцігодзьдзі выплачваць ваенныя рэпарацыі».