Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці
Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад няўцешнасці і стомы.
Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзецьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы прывядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольныя выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу.
Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём…