Беларусь не такая маленькая: факты пра плошчу краіны

Вольны Захад інфа

Пра Беларусь часта можна пачуць, што гэта маленькая краіна

Давайце разам разьбярэмся, ці так гэта насамрэч?!

1) Плошча Беларусі – 207,6 тыс. км²

2) Сярод эўрапейскіх краінаў па плошчы яна займае 13-е месца, у сьвеце – 86-е.

3) Яна значна саступае Францыі,
Украіне, Расеі й Гішпаніі.
У тый самы час амаль у 2 разы больш за Баўгарыю, у 3 разы – Ірляндыі. Найбольш блізкія па плошчы краіны Эўропы: Вялікая Брытанія й Румынія

4) Па клясыфікацыі адрозьненьня дзяржаваў па памерах іх тэрыторыяў Беларусь адносіцца да сярэдніх краінаў
(ад 50 да 500 тыс. км²)
Калі вам цікавая поўная клясыфікацыя, напішыце пра гэтае ў камэтарах, тады, у хуткім часе, мы апублікуем яе.

5) Па мапе сапраўдных памераў краінаў сьвету, якую мы дадалі ў гэты допіс, вы зможаце ўбачыць, што на тэрыторыі Беларусі змаглі б разьмясьціцца такія краіны, як Люксэмбург, Швайцарыя, Нідэрлянды, Чарнагорыя, Бэльгія, Мальта, Сынгапур, Катар, Лібан, Кіпр, Славенія