НА НОЧ РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎРасстраляны паэты, пакалечаны лёсы.На стагоддзі адкінута наша краіна.Намат…

НА НОЧ РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ

Расстраляны паэты, пакалечаны лёсы.
На стагоддзі адкінута наша краіна.
Наматаны кішкамі на тэрора калёсы.
Адкажы жа мне, Божа, у чым паэты павінны?

У тым, што ладзілі нашу для нашчадкаў культуру,
Свае вершы пісалі, свае песні спявалі?
Беларусі давалі яе літаратуру?
А ўдзяка нагнала. Іх усіх расстралялі.

Сумны лёс не спыніўся нашай беднай краіны.
Зноў пацук расчыніў сваю брудную пашчу.
Сколькі нас яшчэ будзе скатаваных бязвінна,
Пакуль стане свабоднай Сінявокая наша?

Але мы не спынімся! Будзем разам змагацца!
Нас не пераадолець, не спужаць кайданамі!
Мы сваімі радкамі тут павінны застацца.
І застанемся, верце! Перамога за намі!

©️ Максим Перепелица

@menskrazam_info
#МыРазам