У Польшчы ўзбуджана некалькі крымінальных справаў па злачынствах беларускага рэжыму пасля выбараў 2020 г.
МЗС Эстоніі звярнулася да эстонцаў з заклікам напісаць лісты беларускім палітвязням.
Нобелеўскі фонд не запрасіў паслоў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскіх прэмій 2022 у Стакгольме, а Святлана Ціханоўская запрошаная.
Украіна вывесіла на мяжы з Беларуссю бел-чырвона-белыя сцягі.
Вуліца Кастуся Каліноўскага афіцыйна зьявілася ў Кіеве.
Беларускі пратэст наспявае з новай сілай. Страйк беларускага прыватнага бізнэсу — сур’ёзны сігнал нелегітымным уладам.
Беларусы байкатуюць лукашысцкія зборы і мабілізацыю.
У Баранавічах дырэктар магазіна аўтазапчастак адмовіў рашыстам у продажы тавару. Ганарымся такімі беларусамі!
Салідарнасць у дзеянні! Сума для пакупкі зімовай экіпіроўкі для беларусаў у складзе палка «Пагоня» сабрана. Гэта дапаможа ў набліжэнні да заканчэння вайны і свабоды Украіны і Беларусі.
Беларускі ПЭН трапіў у шорт-ліст прэміі «Цюльпан за правы чалавека».
Палітзняволеная Марыя Калеснікава стала ганаровай прафесаркай Зальцбургскага ўніверсітэта Моцарта.
Аператар “Белсата” Дар’я Чульцова атрымала ўзнагароду “Журналіст года” на найбуйнейшым еўрапейскім медыяфестывалі “Prix Europa”.
Анатоль Лазар за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя» стаў пераможцам прэміі Анемпадыстава-2022.
У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава «Беларусь: дарога да свабоды», прысвечаная падзеям апошніх двух гадоў у Беларусі.
Беларусы за 8 дзён сабралі сродкі на набыццё іконы для Веткаўскага музея.
Беларус Віталь Алексіёнак дырыжыруе операй у La Scala.
Баскетбалістка Кацярына Сныціна дэбютавала за клуб London Lions.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!