Калі вы даўно хацелі пашыраць беларускую мову ў сваім жыцці, у вас ужо ёсць прапанова на першы крок — дадаць беларускую клавіятуру ў смартфон. Але што далей? Якія яшчэ крокі можна зрабіць? Вось варыянты ад грамадскай кампаніі «Годна»:
1⃣ Пачніце з простага: замяніце «привет» на «вітаю» ці «прывітанне», «спасибо» на «дзякуй». Ветлівыя словы на беларускай мове — гэта суперпрыемна!
2⃣ Паглядзіце ці паслухайце беларускамоўны кантэнт. Зараз ёсць шмат праектаў на YouTube ды ў TikTok, падкастаў на іншых пляцоўках па-беларуску.
3⃣ Згатуйце дранікі — ці іншую беларускую страву на свой густ. Дарэчы, вы робіце дранікі з мукою альбо без?
4⃣ Пачытайце па-беларуску! Нешта з класікі ці з сучасных аўтараў, знайдзіце цікавыя вам артыкулы на беларускай мове. Урэшце рэшт, заўсёды можна пачытаць навіны па-беларуску ў незалежных СМІ.
5⃣ Распавядзіце блізкім людзям, што хочаце рабіць прастору вакол сябе больш беларускамоўнай — і прапануйце ім таксама паспрабаваць. Разам можна дамаўляцца на дні беларускай мовы, ствараць беларускамоўныя чацікі, глядзець фільмы і г.д. Такім чынам беларуская мова будзе пашырацца далей і далей.
А як вы дадаеце беларускую мову ў сваё жыццё? Распавядзіце ў каментарах ці ва ўласных сацсетках пад тегам #маямова.
Мы лічым, што пашырэнне беларускай прасторы — гэта абавязковая ўмова для захавання суверэнітэту беларускага народу. Гэта тое, што ў тым ліку дапамагае нам, беларускам і беларусам, адчуваць сябе самастойнымі і незалежнымі. І кожны з нас мае магчымасць узмацняць гэтае пачуццё для сябе і людзей вакол.
@honestpeople_by @hodnaby
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество