Добрыя навiныУ Радзе Еўропы афіцыйна з’явілася група па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам, яка…

Добрыя навiны

У Радзе Еўропы афіцыйна з’явілася група па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам, якая дапаможа беларусам у будучыні і зараз.

Міжнародная арганізацыя працы прыняла рашэнне прымяніць 33 параграф у дачыненні да Беларусі.

ВСУ вызвалілі ўжо больш за 50% тэрыторый, акупаваных РФ пасля 24 лютага.

У Херсоне трэці дзень святкуюць вызваленне горада ад расійскіх захопнікаў. А вось так сустракаюць на Херсоншчыне беларускіх добраахвотнікаў з батальёна “Тэрор”.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны.

Беларускія партызаны працягваюць партызаніць самымі рознымі спосабамі: тут, тут і тут.

Беларусы арганізавалі флэшмоб у сацсетках у падтрымку нацыянальнага лозунгу “Жыве Беларусь!”. Да флэшмобу далучыліся лідэры меркаванняў, палітыкі і дыпламаты: тут и тут.

У выдавецтве «Вясна» выйшла «Песьня песьняў» па-беларуску.

Беларускія стэндаперы сталі сапраўднымі правадырамі ў свет беларускай культуры. На YouTube з’явіўся новы канал з забаўляльным кантэнтам на беларускай мове — panstandup.

«Тутэйшы», «Хавайся ў бульбу», «Не чапай бо лясне»: новую калекцыю шкарпэтак выпусціла Брэсцкая «панчошка».

Юрыст Ігар Случак звярнуўся ў Гродзенскі мясакамбінат, каб прадпрыемства аформіла пакункі для сваёй прадукцыі з ужываннем беларускай мовы.

Слабавікі паспрабавалі выдаліць усе песні народнага беларускага гурта Tor Band. Але беларусы ведаюць любімыя пратэстныя кампазіцыі на памяць. Яны даўно скачаныя.

Надрукаваны каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла Севярынца.

Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс сталі лаўрэатамі «Залатых Соваў Палоніі».

Святлана Кудзеліч стала першай на дыстанцыі 10 км падчас марафону ў Алматы.

Беларускі Свабодны тэатр адзначаны сярод сямі лаўрэатаў Remake a World 2022 — гуртоў і выканаўцаў, названых ганаровымі грамадзянамі свету, якія ўвасабляюць ідэі свабоды творчасці.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot