„На Беларусі“ ці „ў Беларусі?“ „На Ўкраіне“ ці “(ў)ва Ўкраіне“?⦿ Гістарычна было па два варыянты. ⦿ …

„На Беларусі“ ці „ў Беларусі?“
„На Ўкраіне“ ці “(ў)ва Ўкраіне“?

⦿ Гістарычна было па два варыянты.
⦿ У незалежнай Украіне пачалі аддаваць перавагу варыянту „в Україні“, а з пачаткам расейскай агрэсіі — жорстка трымацца яго.
⦿ Бо па-расейску „на Украине“, а „на“ там ужываюць з назвамі несамастойных рэгіёнаў ды яшчэ астравоў.
⦿ У нас катэгарычнага процістаяньня не было. Па-расейску пішуць „в Белоруссии“, тут нас абурае не прыназоўнік 😉
⦿ Але і па-беларуску ёсьць розьніца: „на“ — пра тэрыторыю, „у“ — пра краіну.

Падрабязна — у АЎДЫЁ https://soundcloud.com/svaboda/zxj6qxn3g2fi