Замест таго, каб выхоўваць свабодных людзей і даваць ім веды, беларуская дзяржаўная школа хоча ства…

Замест таго, каб выхоўваць свабодных людзей і даваць ім веды, беларуская дзяржаўная школа хоча ствараць ідэалагічна вывераных балванчыкаў

Большасць з нас ведае беларускую мову са школы — нават калі вы не ўжывалі яе па-за заняткамі. Беларуская літаратура, гісторыя Беларусі — гэтыя заняткі таксама дадавалі нам беларускасці, і працягваюць дадаваць яе сучасным школьнікам.

На жаль, беларуская дзяржаўная школа (а прыватныя фактычна забароненыя) сістэмна робіць і вельмі шкодныя для будучыні краіны рэчы. Вось некалькі прыкладаў:

Экскурсіі ў турмы. Пра адну з такіх расказала «Радыё Свабода». Замест таго, каб матываваць станоўчымі прыкладамі, школьнікаў проста пужаюць.
У Брэсце і Брэсцкай вобласці для вучняў арганізавалі «СПЕЦНАЗ_day», у якім паўдзельнічалі больше за 120 дзяцей. Пра гэта распавяла прадстаўніца Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык са спасылкай на экспертаў з iSANS.
А гомельскія школьнікі прынялі ўдзел у алімпіядзе Саюзнай дзяржавы «Расея і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць».
Падручнікі па гісторыі, на жаль, перапісваюць — і падаюць гісторыю так, як гэта выгадна рэжыму.

Сістэма адукацыі імкнецца, каб беларускія школьнікі думалі, што беларуская дзяржава немагчымая без Аляксандра Лукашэнкі, а «рускі свет» — гэта «наш» свет.

Бацькі, вы можаце гэтаму супрацьстаяць. Дзеля будучыні сваіх дзяцей і будучыні Беларусі як суверэннай краіны з народам, які сам вырашае свой лёс. Сачыце за тым, што распавядаюць вашым дзецям у школе, і паказвайце ім праўду. Разам чытайце беларускія кнігі і глядзіце відэа пра беларускую гісторыю. Уласным прыкладам паказвайце, што такое быць беларускай ці беларусам.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество