Падтрымайце словам палітвязняў, якія выйшлі на волю па «Справе студэнтаў» Выхад на волю большасці…
02.12.2022Вольны Захад інфа
Падтрымайце словам палітвязняў, якія выйшлі на волю па «Справе студэнтаў»
Выхад на волю большасці фігурантаў крымінальнай справы супраць студэнцтва — гэта свята для ўсіх сапраўдных беларусаў. Больш за 2 доўгія гады амаль адзіным сродкам падтрымкі для іх былі лісты, якія дасылалі з волі. Але як мы ведаем, далёка не ўсе пасланні даходзілі да адрасатаў. Зараз, калі над нашымі студэнтамі ўжо няма цэнзара, у нас ёсць магчымасць напісаць ім усе словы падтрымкі, якія мы хацелі ім перадаць, пакуль яны былі ў зняволенні.

Неабыякавыя студэнты і студэнткі стварылі ініцыятыву да выхаду хлопцаў і дзяўчат з-за кратаў. Яны параўноўваюць гэты выхад з выпускным, якога пазбавілі нашых студэнтаў. І заклікаюць беларусаў напісаць словы падзякі і падтрымкі, якія потым збяруць ў прыгожы альбом і перададуць былым палітвязням.
Зрабіць гэта можна ананімна на сайце https://vypusk.me/
Пераходзьце па спасылцы і напішыце нашым студэнтам што-небудзь прыемнае. Пажаданні, прапановы, пачуцці — усё, што адчуваеце ў сувязі з іх вызваленнем.
Таксама падзяліцеся спасылкай на гэтую ініцыятыву са знаёмымі. Чым больш добрых словаў мы збяром для гэтага альбома — тым больш падтрымкі адчуюць нашыя героі.