Прапануем разам У 2022 годзе створана Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю. Як Еўропе супрацоўнічаць з Беларуссю? Ідзе збор прапановаў. Далучайцеся!
Памятаем пра палітвязняў Напярэдадні зімовых святаў валанцёрская ініцыятыва “Вольныя паштоўкі” запускае адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі. Кожны дзень да 25 снежня вы знойдзеце тут распісаныя заданні.
Глядзім анлайн-трансляцыю 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — урачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Падтрымайце Алеся Бяляцкага!
Выказваем меркаванне Прасіце замяніць мову мемарыяльнай дошкі У.Караткевіча на беларускую — мову пісьменніка. Падпiшыце петыцыю.
Адраджаемнашу мову Налятайце! Усё, што дапамагае вучыць беларускую мову: свежая беларуская музыка (часткi 1 i 2), «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень i для самых маленькіх — цікава і даступна пра Ефрасінню Полацкую.