Беларускі і беларусы застаюцца самі сабой і ўнутры краіны, і за яе межамі. Нашу беларускасць нельга забраць, як бы хто ні намагаўся гэта зрабіць. Зараз з’явіўся новы інструмент, які дапаможа беларускам і беларусам знайсці адно аднаго і разам павялічыць беларускую прастору.
Пачалося адкрытае тэставанне аплікацыі «Новая Беларусь», якую раней анансаваў прадстаўнік платформы лічбавага падліку галасоў «Голас» Павел Лібер.
Як кажуць самі распрацоўшчыкі, новы апп — гэта магчымасць для тых, хто засталіся ў краіне, онлайн удзельнічаць у культурным, сацыяльным, а пазней і палітычным жыцці. А тыя, хто з’ехалі, займеюць новыя гарызантальныя сувязі з землякамі і зямлячкамі, якіх раскідаў час па розных краінах. Кожны і кожная тут будуць сярод сваіх.
Які тут ёсць функцыянал? Зараз ужо ёсць блокі з навінамі, гайдамі па рэлакацыі, медычнымі і юрыдычнымі сэрвісамі, культурніцкімі падзеямі, бізнесамі ды магчымасцю праводзіць апытанні.
Стваральнікі платформы кажуць, што чакаюць водгукаў і каментароў карыстальніц і карыстальнікаў.
Спампаваць і пратэставаць платформу можна па спасылках. Ёсць версіі для Android ды iOS: • Play Market • App Store