У Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасці — яе абвясціў сам Лукашэнка. Беларускае войска павінна хутка заняць пазіцыі і навесці пераправы праз Нёман і Бярэзіну. Навіна трывожная — мы не ведаем, ці гэта яшчэ адзін крок да баёў арміі Беларусі з Украінай, ці наўпрост жаданне запалохаць: і беларускае грамадства, і суседзяў.
Але ёсць навіны, якія патрабуюць не меншай увагі — і па матывах якіх можна (і нават трэба) дзейнічаць. Размова ідзе пра ваенныя класы, клубы і іншыя ўстановы для школьнікаў, якія стварае па ўсёй краіне Міністэрства абароны. Агульная колькасць такіх вайсковых ініцыятыў пераваліла за некалькі сотняў. А яшчэ ёсць клубы і лагеры ад МВД ды канкрэтна ад унутраных войскаў.
Што з гэтым рабіць
1⃣ Больш размаўляйце з дзецьмі, калі яны ёсць у вас ці вашых родных. Распавядайце ім пра свае каштоўнасці, асцярожна паразмаўляйце пра тое, што ім расказваюць і тлумачаць у такіх вайсковых класах.
2⃣ Пакажыце ім дзіцячы кантэнт, які лічыце бяспечным і карысным. Зараз ёсць шмат беларускіх і беларускамоўных юцьюб-каналаў для дзяцей.
3⃣ Калі гэта магчыма і бяспечна — паспрабуйце зрабіць так, каб вашае дзіця было як мага далей ад вайсковых ініцыятыў дзяржавы.
Будучыня беларускага народу, яго суверэнітэт, залежаць і ад нас з вамі, і ад наступных пакаленняў. Мы можам зрабіць іх справу значна прасцейшай, паклапаціўшыся аб гэтым зараз.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество