Добрыя навiны10 снежня споўнілася 2 гады Народным амбасадам Беларусі, якiя былi створаны ў 15 краіна…

Добрыя навiны

10 снежня споўнілася 2 гады Народным амбасадам Беларусі, якiя былi створаны ў 15 краінах для абароны правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян за мяжой, а таксама прадстаўлення інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнікі палка Каліноўскага і руху «Супраціў» разам з іншымі палітыкамі і экспертамі абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва на форуме ў Львове.

Кароль і каралева Швецыі сустрэліся з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру.

Аповесць «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец — пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця мінулага года — у лютым 2023 годзе выйдзе па-нямецку.

Беларускі паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасці ў Гданьску.

У Кіеве з’явіўся сквер Кастуся Каліноўскага.

У Вільні, насупраць беларускай амбасады на вул.Міндаўга, з’явіцца графіці (неафрэска) з нобелеўскім лаўрэатам прэміі Міра Алесем Бяляцкім.

Імігрантка з Беларусі Ларыса Свечын стала мэрам горада Сані-Айлс-Біч у штаце Фларыда.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot