Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася пажаданнямі беларусам на наступны год:
Жадаю захаваць сябе, перш за ўсё. Калі пачалася вайна, мяне захліснуў негатыў: стала крыць матам, выказвала нянавісць. Гэта не мой звычайны стан. Не забывайце, хто вы і чаго хочаце, нягледзячы на ўсе падзеі вакол.
Успрымаю як камплімент, калі кажуць, што беларусы спакойныя, мірныя. Можа, сёння гэта гучыць як пагарда, але для мяне гэта нашая сіла. У спакойным стане я магу зрабіць больш, чым сілкуючыся адной нянавісцю.
Калі ў нас не атрымалася зрабіць усё адным рыўком у 2020-м, то будзем планамерна дзяўбці рэжым.
Крыніца: Зеркало
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Крыніца: Зеркало
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд