Аляксандра Герасіменя запусціла дабрачынны збор на навучанне плаванню дзяцей, на лёсы якіх паўплывал…

Аляксандра Герасіменя запусціла дабрачынны збор на навучанне плаванню дзяцей, на лёсы якіх паўплывала вайна ва Украіне.

Аляксандра Герасіменя — двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы і экс-старшыня BSSF.

Вайна ва Украіне – мой асабісты боль. Кіеў стаў маім першым сховішчам пасля вымушаных уцёкаў з Беларусі. Сёння я жыву ў Варшаве, але вельмі хачу дапамагчы людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

Праект Аляксандры разлічаны на паўгода: навучанне дзяцей трох узроставых груп, адзін раз на тыдзень. У кошт праекта ўключана арэнда дарожак, аплата працы трэнера і закуп інвентара для трэніровак.

Падтрымаць ініцыятыву Аляксандры можна па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд