У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну Польшча ўнесла ў санкцыйны спіс 12 грамадзян Беларусі, адказных за рэпрэсіі і садзейнічанне агрэсіі.
Так змянялася карта баёў у 2022 годзе ва Украіне. Беларусы жадаюць Украіне найхутчэйшага вызвалення ад захопнікаў.
Арыгінальны залаты медаль Чэмпіянату свету па кіберспорце Intel Extreme Masters 2010 прададзены на дабрачынным аўкцыёне BSSF за $10.000. Усе сродкі пойдуць на падтрымку ЗСУ.
Польскі фонд Pogoń Ruska арганізаваў дабрачынны аўкцыён у падтрымку палка Кастуся Каліноўскага.
Полк Каліноўскага падвёў вынікі года i даслаў вялізную падзяку ўсім беларусам і беларускім дыяспарам, украінцам ды шматлікім іншым народам, якія дапамагаюць палку ў гэтай нялёгкай вайне. А так байцы палка Каліноўскага сустрэлі Новы год ва Украіне.
BSSF заключыў трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве з Дэпартаментам моладзі і спорту Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі і фондам “Дабрадзейныя ініцыятывы Вольгі Саладухі”.
Беларускiя партызаны віншуюць усіх сумленных і нязломных беларусаў і ўкраінцаў з Новым годам і жадаюць ажыццяўлення нашага агульнага жадання — перамогі над акупантамі і дыктатурай: тут, тут i тут.
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук выпусцілі новы кліп “пад ялінку”.
Польская газета “Wyborcza” унесла Марыю Калеснікаву і Анджэя Пачобута ў спіс герояў і сімвалаў 2022 года.
Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску даслала ліст кожнаму беларускаму палітвязню.
Аляксея Кудзіна — беларускага байца ММА, шматразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужанага майстра спорту Беларусі — вызвалілі з-пад варты.
Фільм Courage Аляксея Палуяна атрымаў узнагароду “The Cinema for Peace” у катэгорыі “Лепшы палітычны фільм 2022 года”.
Фільм беларускай рэжысёркі Ксеніі Галубовіч “I Made a Mistake Coming Here” патрапіў у праграму фестывалю East Doc Forum.
У Тэхасе прайшлі першыя беларускія Каляды.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!