У Вільні адзначылі 160-ю гадавіну паўстання КаліноўскагаУрачыстая цырымонія прайшла з удзелам літоўс…

У Вільні адзначылі 160-ю гадавіну паўстання Каліноўскага

Урачыстая цырымонія прайшла з удзелам літоўскага войска, ганаровай варты і ўскладаннем вянкоў у Кафедральным саборы. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская. Яна наведала могілкі Росы, дзе пахаваныя героі паўстання Кастуся Каліноўскага, і выступіла з прамовай.

«[Паўстанне] аб’яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў у барацьбе супраць тыраніі. У памяць аб нашым нацыянальным героі Кастусе Каліноўскім сёння мы зноў аб’ядналіся для абароны свабоды».