31 студзеня — анлайн-ток-шоу «Дзеці як зброя рэжыму» з Кацярынай Дэйкала і Ліліяй АхрэмчыкУжо сёння,…

31 студзеня — анлайн-ток-шоу «Дзеці як зброя рэжыму» з Кацярынай Дэйкала і Ліліяй Ахрэмчык

Ужо сёння, у аўторак, каманда @MAYDAYMog запрашае вас на анлайн-ток-шоу па тэме правоў дзяцей у сучаснай Беларусі.

Па ўсёй краіне арганізуюцца «патрыятычныя клубы», дзе за выхаванне дзяцей адказваюць сілавікі і вайскоўцы – зразумела, што вучаць там любіць радзіму ў асобе спадара Лукашэнкі. Наколькі далёка зайшла сытуацыя? Што з усім гэтым рабіць і як можна яе выправіць?

Эксперты:
Кацярына Дэйкала — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінскага камітэта.
Лілія Ахрэмчык — псіхалагіня, трэнерка, блогерка.

Анлайн-ток-шоу пройдзе на базе Google Meet. Удзел бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя з указаннем кантакту (e-mail / Signal / Telegram), на які вам прыйдзе спасылка для падключэння.

Дата — 31 студзеня, аўторак. Пачатак а 19-ай па Мінску.