Падпішыце петыцыю за выхад Беларусі з АДКБ і далучайцеся да анлайн-дыктоўкі па беларускай мове

Вольны Захад інфа

Жорстка выказваемся
Трымаеце руку на пульсе сусветных падзей? Не можаце быць абыякавымi да дзеянняў дыктатараў, якія зарваліся? Падпішыце петыцыю аб выхадзе Беларусі з АДКБ.

Памятаем пра палітвязняў
Працягваем размяшчаць карысныя відэа ад калег. На гэты раз аб правілах атрымання спатканняў з палітвязнямі. Вашай дапамогі ў аднаўленні здароўя i не толькi чакаюць палітвязні, якія вызваліліся, i тыя, хто застаецца за кратамi.

«Школа Грамадскіх Лідараў»
Калi вы займаеце актыўную грамадзянскую пазіцыю, падзяляеце дэмакратычныя каштоўнасці ды ёсць жаданне актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, вам у Школу. Прыём заявак — да 20.02.2023.

Адраджаем нашу мову
Далучайцеся! 21 лютага з 13:00 да 14:00 — анлайн-дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Не забудзьцеся прайсці рэгістрацыю да 20 лютага.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot