Каманда Святланы Ціханоўскай па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і навуковых дзеячаў.
У новым нумары вы можаце адшукаць мноства магчымасцяў атрымаць ці працягнуць адукацыю за мяжой, ці знайсці падтрымку на свой навуковы праект. Напрыклад, да 1 сакавіка яшчэ можна паспець падаць заяўку на конкурс фонду «Лідары перамен» і атрымаць даследчую стыпендыю на наступны год.
Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. Таксама нагадваем, што каманда па адукацыі выпусціла асобны дадатак аб падтрымцы беларусаў на ўвесь 2023 год. Дзяліцеся ім з сябрамі і калегамі, пакажыце сваім дзецям. Спадзяемся, гэтая інфармацыя дапаможа атрымаць стыпендыю на спецыяльнасць мары і прымяніць атрыманыя веды ў новай Беларусі.