Далучайцеся да збору ў падтрымку палітзняволеных беларусак да 8 сакавіка

Вольны Захад інфа

Далучайцеся да збору ў падтрымку палітзняволеных беларусак

8 сакавіка
— гэта свята роўных правоў і магчымасцяў.

8 сакавіка — гэта не пра кветкі і ўпрыгожванне калектыву, а пра барацьбу жанчын за роўныя правы і магчымасці.

Беларускі разам з усімі змагаліся за нашыя з вамі правы і многія з іх цяпер знаходзяцца за кратамі. Таму «Вясна», Фонд BYSOL і Girls Power Belarus запускаюць збор, дзе вы можаце падзякаваць жанчынам і падарыць ім падарунак да свята дасягнутых правоў.

Кожнае з пералічаных у зборы правоў — гэта гады барацьбы за тое, што цяпер жанчыны могуць насіць штаны і атрымліваць адукацыю.

Падтрымаць збор на BYSOL