Новая Зеландия вводит дополнительные санкции против режима в Беларуси.
Падчас выступу Святланы Ціханоўскай у Сенаце ЗША вывесілі партрэт палітзняволенага Ігара Лосіка.
Брытанец кожны год вывешвае беларускі сцяг на Дзень Волі з захапленнем духам беларускага народа і надзеяй на перамогу справядлівасці.
У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020».
У Вільні прайшла прэзентацыя кніг пра Алеся Бяляцкага ў межах Тыдняў салідарнасці з Нобелеўскім лаўрэатам.
Творчасці быць! Беларускі аніматар Іван Гапіенка разам з мастачкай Кацярынай Дубовік стварылi анімацыйны фільм “Калыханка”, які прысвечаны беларускім падзеям апошніх трох гадоў.
Беларускія кінематаграфісты, якія пажадалі застацца ананімнымі, знялі дакументальны фільм “Усё выдатна. Я сплю” пра даносы на пратэстоўцаў 2020-га году.
Каманда Кацярыны Сныцінай London Lions здабыла Кубак Велікабрытаніі.
У праекта “Tradycyja”, накіраванага на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры, з’явіўся свой сайт.
Былы палітзняволены Дзмітрый Максімчык уцёк з «хіміі» і стварыў школу ў Вільні.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!