«Беларусь наша краіна, Польшча — другая айчына. Не хачу ўцякаць са сваёй зямлі»Лідэрка Саюзу палякаў…

«Беларусь наша краіна, Польшча — другая айчына. Не хачу ўцякаць са сваёй зямлі»

Лідэрка Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс дала першае інтэрвію пасьля выхаду на волю газэце Rzeczpospolita.

Не адчуваю сябе гераіняй. Была бы больш шчасьлівай, калі б на волю выйшаў Анджэй Пачобут.

Атрымала прапанову выезду ў Польшчу, але адмовілася. Ня ведала тады, што адбываецца з Марыяй [Цішкоўскай] і Ірэнай [Бярнацкай]. Не хацела, каб я выехала з краіны, а яны засталіся. Другі раз, атрымаўшы магчымасьць выйсьці на волю, пагадзілася, бо ня ведала, ці маё здароўе гэта ўсё вытрымае.

Маці зьвярнулася зь лістом [да Лукашэнкі]. У той час я яшчэ вагалася. Тады адзіны раз мела магчымасьць убачыць Анджэя за кратамі. Сказаў мне, каб я трымалася.

На гэты момант ня думаю [пра выезд у Польшчу]. Я настаўніца польскай мовы і для мяне важна, каб я магла выкладаць яе ў Беларусі.

https://smarturl.click/gmwA