Самы сур’ёзны поспех партызан на чыгунцы за ўвесь час вайны: у Бранскай вобласці дыверсанты адправілі пад адхон цягнік з нафтапрадуктамі для расійскага войска — тут, тут i тут.
А вось і другая за двое сутак паспяховая атака партызан на чыгуначную інфраструктуру пуцінскага рэжыму.
Расейскія апазіцыянеры прынялі сумесную дэкларацыю.
За рэзалюцыю Генасамблеі ААН, у якой РФ назвалі агрэсарам, прагаласавалі За: Арменія, Бразілія, Казахстан і Кітай.
Улады ПАР папярэдзілі, што арыштуюць пуціна, калі ён прыедзе на саміт БРІКС.
Ананімны хакер выкрадае крыпту з кашалькоў ФСБ, каб перадаць на карысць Украіны.
Па беларускім радыё перадалі зварот байцоў палка Кастуся Каліноўскага. Яно транслявалася па некалькіх радыёстанцыях і ахапіла ў асноўным Гомельскую вобласць.
У Баранавічах поўным ходам рыхтуюцца да Перамогі Ўкраіны. Жыхары горада паведамляюць, што амаль усе слупы ў горадзе ўпрыгожаны адпаведнымі святочнымі флагамі.
Святлане Ціханоўскай у Ірландыі уручана Міжнародная прэмія свету Ціперэры.
Беларускія журналісты выйгралі справу супраць рэжыму лукашэнкі ў ААН.
Міжнародныя праваабаронцы пачалi кампанію ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча. У тым ліку каб паказаць беларускім уладам, што за імі пільна сочаць на міжнародным узроўні.
У Варшаве адкрылася фотавыстава, прысвечаная Мікола Статкевіч “1000 дзён за кратамі”.
Падчас учорашніх акцый працоўных у Еўропе ўзгадалі зняволеных прадстаўнікоў беларускіх прафсаюзаў.
У Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшла прэзентацыя 3-ай кнігі З. Лукашука “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”.
Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі ўзнагароджаны Міжнароднай федэрацыяй кінакрытыкаў на фэсце goEast.
Фільм «Кураж» Аляксея Палуяна пакажуць у Парыжы.
Памежжа без межаў: беларускі фальклор прагучаў на буйным фестывалі ў Варшаве.
У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Беларускі народны соннік».
Квіткі на грамадскі транспарт у Гомелі цяпер толькі па-беларуску.
Беларус Лявон Анацка заняў 3-е месца ў Нью-Йоркскім шасцідзённым забегу.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!