Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Minecraft, Skyrim, крыжаванкі і яшчэ 600 гульняў на беларускай мовеСубота і мы зноў паглынаемся ў en…

*

Minecraft, Skyrim, крыжаванкі і яшчэ 600 гульняў на беларускай мове

Субота і мы зноў паглынаемся ў entertainment. Сёння мы сабралі для вас відэа-гульні, якія ўжо маюць сапраўдную беларускамоўную лакалізацыю, што зроблена беларусамі для беларусаў.

Minecraft — скрафці дыяментавую кірку!

Легендарная гульня з адкрытым светам афіцыйна дасяжная на беларускай. Беларуская лакалізацыя ўжо зроблена на 95%, і кожны можа прыняць удзел, каб дапамагчы перакладчыкам.

Запісалі нават крыху геймплэю, дзе паказваем як атрымаць варштат і драўляную кірку.

Спампаваць Minecraft з беларускай мовай

The Elder Scrolls V: Skyrim

Skyrim — адна з найпапулярнейшых гульняў на планеце. Беларусы зрабілі ўнутраны пераклад кніг, подпісаў, дыялогаў, меню і мапы. Агулам, згодна адкрытых дадзеных яны пераклалі не менш за 90 000 радкоў тэксту.

Спампаваць Skyrim на беларускай мове

Легенды Айзэнвальда

Напэўна, гэта першапраходца ў справе беларускамоўных відэа гульняў, бо яна беларускамоўная ад самага свайго стварэння. Гэта адзінаасобная тактычная ролевая гульня, дзе дзеянне адбываецца ў княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Нямеччыне.

Спампаваць гульню можна тут

Тры ёсць, а дзе яшчэ 600?

Ці ведалі вы, што летась Steam дадаў падтрымку беларускай мовы? І гэта вельмі істотны крок, бо ўжо сёння ў Steam ёсць 617 гульняў з беларускамоўнай лакалізацыяй. Безумоўна, большасць з іх гэта простыя tower defense ці ўзровень сапёра, але справа ідзе.

Паглядзець гульні на беларускай у Steam

Крыжаванкі — класіка на беларускай

Ствараючы такую падборку мы проста не маглі не звярнуць увагу на беларускамоўныя мабільныя гульні. Іх пакуль ня шмат і тут справа ў афіцыйнай падтрымцы распрацоўшчыкаў кантэнту з боку Apple і Google.

Акурат зараз беларусы збіраюць подпісы за даданне беларускай мовы на iOS у якасці сістэмнай, што моцна палепшыла б сітуацыю. А пакуль можам звярнуць увагу на класіку — крыжаванкі на беларускай ёсць на iOS і Android.

Размаўляйце на беларускай, гуляйце на беларускай!

@motolkohelp