Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яна, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны.
Украінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшых заводаў Беларусі.
У Кіеве прэзентавалі ўкраінска-беларускі хаб, якi будзе займацца дапамогай байцам — як беларусам, так і ўкраінцам, юрыдычнай падтрымкай беларусаў, а таксама дапамогай беларускім дзецям.
Беларуская дыяспара Беластока павесіла вялікі банер “Беларусы супраць расейскай ядравай зброі!” насупраць Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку.
У Таліне прайшла канферэнцыя “Athletes for Peace and Freedom” з удзелам знакамітых спартоўцаў, палітыкаў і актывістаў з розных краін свету: тут, тут i тут.
Адбылася афіцыйная сустрэча Палка Каліноўскага з Метрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем.
Ад 11 траўня 2023 года Беларуская Рада культуры з’яўляецца часткай праваабарончай супольнасці.
Кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ.
Цудоўныя малюнкі, якiя стварае за кратамі палітвязень Павел Севярынец, можна пабачыць на выставе ў Варшаве ў прасторы «Пад Жырандоляй».
Беларусы Францыі аб’явілі Тыдзень Беларускага Кіно.
У французскім Ансі ў супрацоўніцтве з мэрыяй паказалі фільм пра беларускі пратэст “Кураж”.
Пачала работу новая экспазіцыйная прастора ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» — Музей беларускай маляванкі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!