5 цікавых фактаў з вынікаў даследвання «Гараджан_кі і гарадское асяроддзе ў Беларусі: эмацыйны стан…

5 цікавых фактаў з вынікаў даследвання «Гараджан_кі і гарадское асяроддзе ў Беларусі: эмацыйны стан і вырашэння гарадскіх пытанняў у 2022»

Нягледзячы на палітычныя і сацыяльныя цяжкасці, у беларускіх гараджан_ак застаюцца сілы і жаданне на працу з гарадскім асяроддзем для яго паляпшэння

Па ініцыятыве «знізу» ажыццяўляюцца толькі невялікія змены ў гарадах і вырашаюцца толькі самыя крытычныя праблемы

Гараджан_кам бракуе «чыстаўрбаністычнага» беларускага кантэнта. Апытаныя на пытанне аб аўтарскіх урбаністычных блогах і каналах згадваюць толькі расійскіх урбаніст_ак

Патэнцыял удзелу і прасоўвання зменаў у малых гарадах вышэйшы, чым у абласных цэнтрах і Менску. У раённых цэнтрах гарадская адміністрацыя больш адкрытая да дыялогу, а камунікацыя паміж гараджан_камі адбываецца больш інтэнсіўна

У агульна негатыўным інфармацыйным фоне гараджан_кам бракуе станоўчых навінаў

Чытайце больш цікавых вынікаў даследвання, якое наша каманда праводзіла з вясны 2021 года. Спасылка