Псіхалагічная дапамога: Як перажыць пачуццё віны, калі ты з’ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчу…

Псіхалагічная дапамога: Як перажыць пачуццё віны, калі ты з’ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

Палітычныя падзеі 2020 года наклалі свой адбітак на жыццё беларусаў. Пачуццё віны знаёмае практычна кожнаму, хто браў у іх актыўны ўдзел ці зрабіўся іх сведкам. Не так важна, застаўся чалавек у краіне ці вымушана пакінуў яе, бо праблема не вырашылася і большасць дагэтуль у той ці іншай ступені жывуць у стане стрэсу.

Самыя распаўсюджаныя думкі, пры якіх узнікае пачуццё віны:

• Яны ўдзельнічалі, а я — не (ці рэдка);
• У іх крымінальны артыкул, а ў мяне штраф;
• Шмат хто ў турме, а я на волі;
• Іх збівалі, а мяне — не;
• Я з’ехаў, а іншыя засталіся ў небяспецы.

Паспрабуем разабрацца, як навучыцца даваць рады пачуццю віны і вярнуцца да спакойнага жыцця, наколькі гэта дазваляюць акалічнасці.

Чытаць па спасылцы